Музэй чарцей
Музэй Жмуйдзінавічуса, больш вядомы як Музэй чарцей (па-летувіску: Velnių muziejus) — адна са славутасьцяў Коўны, Летува. У музэі прадстаўлены каля 3 000, пераважна, драўляных, фігураў д’яблу з усяго сьвету.
Гісторыя
рэдагавацьКалекцыя была заснаваная летувіскім мастаком Антанасам Жмуйдзінавічусам (1876–1966), а пазьней была дапоўнена законт шматлікіх падарункаў. Найбольш цікавым экспанатам зьяўляецца відарыс Гітлера й Сталіна ў выглядзе чарцей, якія танчаць Танец сьмерці на чалавечых костках.
Музэй быў адкрыты ў 1966 годзе ў хаце мастака, а ў 1982 перанесены ў асобны будынак, адмыслова пабудаваны для музэю. У музэі можна знайсьці сувэніры, а таксама працуе «па-чартоўску вясёлая кавярня»[1].
Галерэя
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Музэй чарцей на сайце «Музэі Летувы»(недаступная спасылка) (рас.)
Музэй чарцей — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў