Мост Акадэміі
Мост Акадэміі (па-італьянску: Ponte dell'Accademia) — самы паўднёвы з чатырох мастоў у Вэнэцыі праз Гранд-канал.
Названы ў гонар мастацкага музэю Галерэі Акадэміі, які разьмяшчаецца ў былым манастыры й будынку Скуолы Грандэ ды Санта-Марыя дэля Карыта. Мост злучае Галерэю Акадэміі й раён Сан-Марка.
Першапачаткова быў задуманы ў 1488 годзе, мост Акадэміі ня быў пабудаваны да 1854 году. Альфрэд Нэвіл стварыў мост у выглядзе арыгінальнай сталёвай канструкцыі.
У 1934 годзе архітэктар Міёццы стварыў гэта часовае збудаваньне наўзамен мэталічнага моста ў 1854 годзе, які падвяргаўся жорсткай крытыцы з-за сваёй канструкцыі й выкарыстаных матэрыялаў, рабілі яго «занадта сучасным», як зрэшты й Мост Скальцы. Быў распрацаваны праект каменнага моста, блізкага па стылі да навакольных ягоных будынкаў, аднак Мост Акадэміі гэтак і захаваў да нашых дзён сваю драўляную канструкцыю.
З-за зносу ў 1985 годзе мост быў зьнесены й заменены новым з захаваньнем канструкцыі й вонкавага выгляду свайго папярэдніка.