Моладзь змагаецца!
«Моладзь змагаецца!» — беларуская анархісцкая газэта[1].
Моладзь змагаецца! | |
Тып | Грамадзка-палітычная газэта |
---|---|
Фармат | А3 |
Заснаваная | 1996 |
Закрытая | 1997 |
Мова | беларуская |
Наклад | невядомы |
Ініцыятарам выданьня была арганізацыя «Чырвоны Жонд». Выходзіла ў 1996—1997 гадах. Выйшла 3 нумары і спэцыяльны выпуск, прысвечаны забойству міліцыяй у Гомелі Канстанціна Масквіна[2]. Да выданьня спрычыніліся Павал Канавальчык, Алег Новікаў, Сяргей Марцалеў. Газэта зроблена на хвалі Менскай вясны 1996 году[3].
Першы і другі нумары выйшлі ў чэрвені і сьнежні 1996 году аб’ёмамі па дзьве старонкі. У газэце ёсьць інфармацыя пра сутычкі зь міліцыяй і спэцслужбамі, розныя практычныя саветы (напрыклад, як стварыць кактэйль Молатава), артыкулы па тэорыі супраціву, гумар. Фармат выданьня — А3, мае шмат ілюстрацыяў. Мова выданьня — беларуская, правапіс клясычны[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Севярынец П. Радыкалізм па-беларуску (1997-1999) // Пакаленьне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970—1985 гадах. — Менск, 2004.
- ^ Павлюк Коновальчик. Анархическое движение в Беларуси. Афіцыйны сайт беларускага рэгіянальнага аддзелу руху «Автономное действие». Праверана 13 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 25 красавіка 2015 г.
- ^ а б Дзяніс Лаўнікевіч. Гісторыя беларускага самвыдату: “Моладзь змагаецца!” // Mediakritika.by, 3 верасня 2015 г. Архіўная копія ад 19 красавіка 2021 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Першы і другі нумары газэты «Моладзь змагаецца!». Mediakritika.by. Праверана 13 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 3 ліпеня 2017 г.
- Дзяніс Лаўнікевіч. Гісторыя беларускага самвыдату: “Моладзь змагаецца!” // Mediakritika.by, 3 верасня 2015 г. Архіўная копія ад 19 красавіка 2021 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.