«Modern Talking» (у перакладзе з ангельскае мовы«Сучасная размова») — нямецкі поп-дуэт, які быў створаны ў 1984 року ў нямецкім месцы Гамбургу. «Модэрн Токінг» выконваў музыку пераважна ў стылях эўрадыска, сынці-поп і так званай «новай хвалі». Дуэт складаўся з вакаліста Томаса Андэрса, а таксама з прадусара і аранжэру Дытэра Болена. Зьяўляецца адным з найвядомейшых музыкальных калектываў у гісторыі папулярнае музыкі і самым паспяховым поп-гуртам, створаным у Нямеччыне: запісы «Модэрн Токінг» былі прададзеныя па усім сьвеце агулам у 200 мільёнаў экзэмпляраў.

Модэрн Токінг (анг. Modern Talikng)

Удзельнікі дуэту: Дытэр Болен (зьлева), Томас Андэрс (зправа)
Гады 1984-1987
1998-2003 (часовае узьяднаньне)
Месца ўтварэньня Нямеччына Нямеччына
Мова ангельская
Жанр сынці-поп, эўрадыска, эўрапоп, новая хваля (MT-1)
эўрадэнс, сынці-поп, поп-рок, данс-рок (MT-2)
Выдавец BMG (Bertelsmann Music Group)
SonyBMG
Іншыя праекты Blue System
Systems In Blue
Узнагароды і прэміі прэмія Echo Pop лепшаму нямецкаму поп-гурту (1999)
moderntalking.com