Адкрыць галоўнае мэню

Гісторыя стварэньняРэдагаваць

Машына была створана Эланам Т’юрынгам у 1936 годзе.

Апісаньне машыныРэдагаваць

ІнтуітыўнаеРэдагаваць

Машына складаецца з наступных частак:

  • Бясконцая стужка, падзеленая на ячэі. Кожная ячэя ўтрымлівае пэўнае значэньне ці сымбаль, які абазначае, што яна зьяўляецца пустой.
  • Галоўка — паказвае на пэўную ячэю, зь якой вядзецца праца ў дадзены момант. Галоўка можа зьмяняць значэньне ячэі і перамяшчацца ўправа ці ўлева.
  • Рэгістар стану — захоўвае інфармацыю пра стан машыны. Стан вызначае наступны крок і можа зьмяняцца падчас працы.
  • Табліца дзеяньняў — апісаньне магчымых дзеяньняў у залежнасьці ад стану машыны і значэньня ячэі, на якую паказвае галоўка.

ФармалізаванаеРэдагаваць

Машыну можна апісаць наступным чынам:

 

дзе:

  aбазначае канцоўнае мноства станаў.

  — канцоўны альфабэт стужкі.

  — канцоўны пачатковы альфабэт.

  — пачатковы стан машыны.

  — сымбаль, які абазначае пустую ячэю.

  — мноства канцоўных станаў (станаў, пры якіх машына скончвае працу).

 

РазнавіднасьціРэдагаваць

Дэтэрмінаванай машынай Т’юрынга называецца машына, у якой для кожнай   апісанае толькі адно дзеяньне. У іншым выпадку машына называецца недэтэрмінаванай.

Шматстужкавая машына Т’юрынгаРэдагаваць

Шматстужкавая машына Т’юрынга адрозьніваецца тым, што складаецца зь некалькіх стужак і, адпаведна, зь некалькіх галовак. У такім разе апісаньне функцыі выглядае наступным чынам:

 

Зьвярніце увагу, што стан апісваецца для ўсёй машыны, а не для кожнай галоўкі асобна.

У шматстужкавай машыне першая стужка звычайна называецца стужкай увядзеньня, апошняя — вывядзеньня, а сярэднія — працоўнымі.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Машына Т’юрынгасховішча мультымэдыйных матэрыялаў