Машачка (раман)

раман Уладзімера Набокава

«Ма́шачка» (па-расейску: Машенька) — першы раман Уладзімера Набокава, напісаны ў бэрлінскі пэрыяд у 1926 годзе на расейскай мове[1].

Машачка
па-расейску: Машенька
Выява першага выданьня кнігі
Жанр: раман
Аўтар: Уладзімер Набокаў
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1926
Публікацыя: 1926
Выдавецтва: Слово
Наступны твор: Кароль, дама, валет

Кніга экспануе тэмы, у большай ступені разьвітыя ў «Дары» (рас. «Дар»): расейскі эмігранцкі асяродак у Бэрліне.

Галоўны герой Ганін жыве ў рускім пансіёне ў Бэрліне. Адзін з суседзяў, Алфёраў, увесь час гаворыць пра прыезд сваей жонкі Машачкі з Савецкае Расеі ў канцы тыдня. На фатаграфіі Ганін пазнае сваё ранейшае каханьне й вырашае выкрасьці яе з вакзалу. Увесь тыдзень Ганін жыве ўспамінамі. Напярэдадні прыезду Машачкі ў Бэрлін Ганін падпойвае Алфёрава й няправільна ставіць яму будзільнік. У апошні момант, аднак, галоўны герой вырашае, што мінулы вобраз ня вернеш і едзе на іншы вакзал, каб назаўсёды пакінуць Бэрлін. Сама Машачка зьяўляецца толькі ва ўспамінах Ганіна.

Машачка й ейны муж фігуруюць пазьней у рамане Набокава «Абарона Лужына» (рас.: «Защита Лужина») (глава 13).

Экранізацыі

рэдагаваць
  • «Машачка», 1987, Вялікабрытанія, рэжысэр Джон Гальдшміт, галоўныя ролі: Ірына Брук — Машачка, Кэры Элвэс — Ганін.
  • «Машачка», 1991, СССР, рэжысэр Тамара Паўлючэнка, галоўныя ролі: Анастасія Заваратнюк — Машачка, Антон Якаўлеў — Ганін.