Матчына душа

зборнік Уладзімера Караткевіча

«Матчына душа» — першы зборнік паэзіі Ўладзімера Караткевіча, які выйшаў ў 1958 годзе, праз год пасьля як літаратара прынялі ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў (тады Саюзь пісьменьнікаў БССР).

Матчына душа
Вокладка кнігі
Жанр: вершы
Аўтар: Уладзімер Караткевіч
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1958
Электронная вэрсія

У зборнік увайшлі раньнія вершы аўтара, як гумарыстычнага, так і сацыяльна-грамадзянскага характару. Кніга выдадзеная ў друкарня: Дзяржвыд БССР (цяпер Мастацкая літаратура) накладам 3000 асобнікаў, на 69 старонках[1].

  • На пачатку дарог (1958)
  • Спадарожніку Зямлі (1957)
  • Партызанская баляда (1958)
  • Заяц варыць піва (1956)
  • Орша (1956)
  • Вадарод (1957)
  • Сырцовыя цагліны (1957)
  • «Стаю ўначы ў завіруху...» (1956)
  • Песьня шафёра (1957)
  • Як размаўляюць зьвяры і птушкі (1957)
  • У жніўны дзень (1958)
  • З падсьветам (1957)
  • Праменьчык (1957)
  • Паўлюк Багрым (1958)
  • Цяга (1958)
  • Ялінка (1957)
  • Дзеці (1958)
  • Жаданы госьць (1958)
  • Лісьце (1957)
  • Бацькаўшчына (1957)
  • Баляда пра паўстанца Ваўкалаку (1956)
  • Машэка (1955)
  • «У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы...» (1958)
  • Дзед Цыпрук, вартаўнік калгаснага стаўка (1958)
  • «На паўстанках, засыпаных лісьцем бярозавым...» (1958)
  • Рута ў халоднай расе (1957)
  • Эмігранты (1958)
  • Гісторыя зь першым каханьнем (1957)
  • У тую ноч (1957)
  • Бабіна лета (1958)
  • Начлег (1958)
  • «У векавечнай Бацькаўшчыне клёны...» (1958)
  • Зімняя элегія (1958)
  • Размова з Кіева-Пячэрскім сланом (1958)
  • Матчына душа (1958)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць