Мары́я, Мірабэ́ля (па-румынску: «Maria, Mirabela», па-расейску: «Мария, Мирабела») — супольны савецка-румынскі мастацкі фільм 1981 году рэжысэра Ёна Папэску-Гопа.

Марыя, Мірабэля
Мария, Мирабела
Maria, Mirabela
Жанр казка
Рэжысэр Ён Папэску-Гопа
Натальля Бадзюл
Сцэнарыст Ён Папэску-Гопа
Прадусар
У ролях
Кампазытар Яўген Дога
Апэратар
Мантаж Silvia Cusursuz[d][1] і Q112057664?[1]
Аніматар Ion Popescu-Gopo[d][2]
Мастак Ion Popescu-Gopo[d][3][2][1], Viktor Dudkin[d][3][2][1] і Леў Мільчын[3][2][1]
Вытворчасьць
Распаўсюд RADEF[d][4], Wendros[d][5], Q125939970?[6], Q56402323?[7], Icestorm Entertainment[d][8], Q125941348?[8], Progress Film[d][8], Ústřední půjčovna filmů[d][9], Mokép[d] і Helikon Video[d]
Дата выхаду 1985
Працягласьць 65 хв.
Краіна Румынія Румынія
СССР СССР
Мова румынская
расейская
Наступны Maria și Mirabela în Tranzistoria[d]
Старонка на IMDb

Музычны анімацыйны і ігравы фільм-казка.

Пра дзьвюх сёстраў-блізьнятак і іхніх надзейных сяброў — жабяняці Квакі, сьветлячка Скіпэрыча і матылька Амідэ. Аднойчы Фея лесу пакарала Квакі за няпраўду, і той умерз у ручай. Яго знаходзяць дзьве сястры — Марыя і Мірабэля і спрабуюць выратаваць жабянё. Потым яны ідуць да феі, каб тая зьняла закляцьце. На шляху яны сустракаюць таксама сьветлячка Скіпэрыча, які ня можа сьвяціцца і вусьня Амідэ, які стаў матыльком, але баіцца лятаць.

Але фея не жадае займацца чужымі праблемамі, і тады сябры самі дапамагаюць адно аднаму. Але ў канцы фільму высьвятляецца, што ўсё гэта дзяўчынкі прысьнілі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць