Марко Шолтыс
Марко́ Шо́лтыс (па-русінску: Марко Шолтыс) — адзіны апублікаваны ў ЗША раман на русінскай мове аўтара Эмілія Кубэка, напісаны ў 1918—1920 роках. Упершыню надрукаваны ў 1922 годзе ў чатырохтомніку твораў Э. Кубэка. Гэта трытомны твор «Marko Soltys: roman iz zitja Podkarpatskoj Rusi», напісаны роднаю моваю Кубэка — русінскім дыялектам Прэшаўшчыны (лацінскім шрыфтам). Выйшаў раман у чатырохтомнай зборцы твораў «Narodni povisti і stichi» (1922—1923).
Марко Шолтыс | |
па-русінску: Марко Шолтыс | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Эмілі Кубэк |
Мова арыгіналу: | русінская |
Год напісаньня: | 1918-1920 рр. |
Публікацыя: | 1922 р. |
Твор распавядае пра жыцьцё закарпацкіх лемкаў, напісаны лемкаўскаю гаворкаю зь нязначнаю прымешкаю царкоўнаславянскіх ды расейскіх словаў (язычча). Дзея «Марка Шолтыса» пачынаецца ад 1870-х рокаў і сканчаецца ў 1917 годзе ў адной зь вёсак Прэшаўшчыны. Аўтар апісвае жыцьцё й побыт лемкаў.