Манумэнт Перамогі (Масква)

Манумэ́нт Перамо́гі — востраслуп на Пляцы Пераможцаў у Парку Перамогі на Паклоннай гары ў горадзе Масква. Найвышэйшы манумэнт у Расеі[1]

Панарама Парку Перамогі

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Збудаваны ў 1995 року (дойліды Л. В. Вавакін, В. М. Будаеў, разьбяр З. К. Цэрэтэлі)[2].

Востраслуп даўжынёю 141,8 мэтраў (па 1 дэцымэтру за кожны дзень вайны) мае форму трохкантовага багнету і на большай частцы даўжыні абкладзены масянзовымі барэльефамі. На даўжыні 104 мэтры да стэлы мацуецца 25-тонная масянзовая скульптурная суполка, у якую ўваходзіць багавіца перамогі Ніка, якая нясе вянок, і два амуры, якія трубяць перамогу. Манумэнт адчынены 9 траўня 1995 року ў складзе Мэмарыяльнага комплексу Перамогі.