Мандри

Украінскі рок-гурт

«Ма́ндри» — украінскі музычны гурт, заснаваны ў 1997 годзе ў горадзе Кіеве. У сваіх песьнях гурт злучыў шмат разнастайных музычных стыляў, у прыватнасьці рэгі, рок, блюз і пэўныя элемэнты рамансу.

Мандри
Гады з 1997
Краіна
Месца ўтварэньня Кіеў, Украіна
Мова украінская
Жанр фольк-рок
этна-рок
блюз
рэгі
Выдавец Moon records
Lavina music
Nova records
Удзельнікі
  • Сяргей Фаменка
  • Сяргей «Чыж» Чэгадаеў
  • Леанід Бэлей
  • Андрэй Занько
  • Салман Салманаў
www.mandrymusic.com

Дыскаграфія

рэдагаваць

За час існаваньня гурт выдаў наступныя альбомы[1]:

  • «Мандри» сынгл (1998)
  • «Романсєро про ніжну королеву» (2000, перавыданьне 2002)
  • «Русалки» міні-альбом (2000)
  • «Легенда про Івана та Одарку» (2002)
  • «Дорога» (2006)
  • «Мандри у Країні Мрій» концертний альбом (2007)
  • «Світ» (2011)
  • «Картата сорочка»
  • «Романсеро про ніжну королеву»
  • «Русалки»
  • «Вітре-цигане»
  • «Орися»
  • «Ти в серці моїм»
  • «Калина»
  • «Любов»
  • «Не спи, моя рідна земля»
  • «Дорога»
  • «Будемо разом»
  • «Новорічна»
  • «Світ»
  • «Черевики»

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць
  • Слова «Мандри» ў перакладзе з украінскай азначае падарожжа, вандраваньне, бадзяньне.
  • Гурт «Мандри» зьяўляецца ўлюбёным музычным калектывам былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі[2].
  • «Мандри» разам зь іншым украінскім гуртом «Тік» давалі сумесны канцэрт падчас правядзеньня XVII Міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў 2008 годзе[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мандрисховішча мультымэдыйных матэрыялаў