Малітва перад сном
Малітва перад сном — хрысьціянская малітва з шэрагу малітваў побытавага ўжываньня.
Сучасны тэкст малітвы
рэдагавацьМілы Божа, дзякую табе за пражыты дзень,
і пашлі мне шчасьлівую ноч.
Дай мне спакойны й бестурботны сон.
Пашлі мне свайго Анёла Апякуна,
які сьцеражэ ад усякага зла.
Даруй мне сёньняшнія мае грахі й правіны словам,
справаю ці думкаю зробленыя,
Ты бо Добры й Літасьцівы.
Табе хай будзе вечная слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу. Амэн.
Нюансы
рэдагавацьТэкст зыходніка[1]
рэдагавацьМілы Божа, дзякую табе за пражыты дзень, і пашлі мне шчасьлівую ноч. Дай мне спакойны і бястурботны сон. Пашлі мне свайго Ангела Апякуна, які сьцеражэ ад усякага зла. Даруй мне сёньняшнія мае грахі і правіны словам, дзелам ці думкаю зробленыя, Ты бо Добры і Літасьцівы. Табе хай будзе вечная слава Айцу і Сыну і Сьвятому Духу. Амін.
Сэнсовыя зьмены
рэдагаваць- Бястурботны было заменена на бестурботны, бо першы склад перад націскам на о.
- Ангела было заменена на анёла, але то словы ўзаемазамяняемыя.
- Дзелам было заменена на справаю, але то словы ўзаемазамяняемыя.
- Амін было заменена на амэн па правілах клясычнага правапісу.
Пасьля галоснай злучнік і варта замяніць на й, каб пазьбегнуць расплываньня галосных гукаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Леў Гарошка. Божым шляхам. Малітаўнік для беларусаў. — С. 42-43