Малітва пасьля яды
малітва побытавага ўжываньня
Малітва пасьля яды — хрысьціянская малітва з шэрагу малітваў побытавага ўжываньня.
Сучасны тэкст малітвы
рэдагавацьДзякуем табе, Хрысьце Божа,
што насыцеў нас зямнымі Тваімі дарамі:
не пазбаў нас і нябеснага Твайго шчасьця;
але як паміж вучняў Тваіх,
Ты прыйшоў калісь, Спасе,
мір даючы ім,
так і да нас прыйдзі,
і выратуй нас.
Нюансы
рэдагавацьТэкст зыходніка[1]
рэдагавацьДзякуем табе, Хрысьце Божа, што насыціў нас зямнымі Тваімі дарамі: не пазбаў нас і нябеснага Твайго шчасьця; але як паміж вучняў Тваіх, Ты прыйшоў калісь, Спасе, мір даючы ім, так і к нам прыйдзі, і спасі нас.
Сэнсовыя зьмены
рэдагаваць- насыціў было заменена на насыцеў праз удакладненьне нясомых сэнсаў, бо паронімы:
- Сыціць. што. Падсалоджваць ваду, квас і інш. мёдам; разбаўляць мёд вадою; настойваць мёд на чым-н. Сыціць квас.
- Сыцець. Станавіцца сытым — укормленым, тлустым. Прыклад ужываньня: А ў паўночных малых народаў, калі выбіралі сабе кіраўніка, то праз год узважвалі — пацяжэў хоць на кілаграм, здымалі: значыцца, думаць, клапаціцца пра іншых перастаў, таму і сыцее. Б.Сачанка.
- Спасе, па пунктуацыйных правілах мае выдзяляцца коскамі, бо зварот, а што тычыцца адпаведнасьці расейскага дзеяслова спасти беларускаму дзеяслову выратаваць, то праз выкарыстаньне ў форме дзеяслова была зьдзейсьнена замена спасі на выратуй, а зварот да Бога Спасе зьяўляецца афіцыйна прызнаным запазычэньнем з расейскай мовы (па царкоўнаславянскім вобразе), таму пакідаецца безь зьмяненьняў.
- Прыназоўнік «к» быў заменены на прыназоўнік «да» праз пасаваньне прынятым нормам беларускай мовы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Леў Гарошка. Божым шляхам. Малітаўнік для беларусаў. — С. 47