Малы модульны рэактар

ядзерны рэактар з модульным дызайнам і электрычнай магутнасьцю да 300МВт

Малы́я мо́дульныя рэа́ктары (ММР) — кляс малых рэактараў ядзернага распаду, прызначаных для будаўніцтва на заводах, перавозкі на месца прызначэньня і электрыфікацыі збудаваньняў або іншых камэрцыйных апэрацыяў. Найбольш распаўсюджаны тып ММР — вода-вадзяны. Іншыя тыпы ўключаюць рэактары IV пакаленьня(d), на цеплавых нэўтронах(d), на хуткіх нэўтронах(d), на расплавах солей(d), газаахалоджвальны(d).

Выява лёгкага вода-вадзянага малога модульнага ядзернага рэактара (ММР)

Малыя ядзерныя рэактары вайсковага прызначэньня распрацоўваліся ў 1950-х рокаў для сілкаваньня падводных лодак з балістычнымі ракетамі, авіяносцаў і ледаколаў зь ядзернай сілавой прыладай. Першы камэрцыйны ММР вынайдзены ва Ўнівэрсытэце штату Арэгону (УША) у 2007 року.

Модульнасьць(d) ММР дазваляе павялічваць выходную магутнасьць простым даданьнем патрэбнай колькасьці модуляў. Паводле стану на 2023 рок толькі КНР і Расея малі пасьпяхова збудаваныя ММР. Вялося будаўніцтва яшчэ больш за 80 рэактараў у 19 краінах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць