Македонскія назвы месяцаў

Македонская мова мае два наборы назваў месяцаў грыгарыянскага каляндару. Часьцей выкарыстоўваецца набор назваў, што паходзяць ад лацінскіх імёнаў месяцаў, і яны выкарыстоўваюцца пераважнай большасьцю насельніцтва Македоніі. Аднак існуе мноства старых назваў дванаццаці месяцаў славянскага паходжаньня, якія адрозьніваюцца ад лацінскіх імёнаў месяцаў, хоць іх выкарыстаньне ў значнай ступені абмяжоўваецца народнай літаратурай і рэлігійнымі календарамі, выдадзеных Македонскай Праваслаўнай Царквой.

Паходжаньне назваў македонскіх месяцаў цесна зьвязана зь сельскагаспадарчай дзейнасьцю, што адбываецца ў адпаведны пэрыяд, альбо з умовамі надвор’я, характэрнымі для гэтага пэрыяду. Некаторыя месяцы маюць розныя назвы ў розных рэгіёнах. Выкарыстаньне сучасных лацінскіх імёнаў месяцаў сярод македонцаў пачалося напрыканцы 19 стагодзьдзя ў выніку масавай адукацыі.

Македонскія назвы месяцаў рэдагаваць

Лацінская назва Ангельская назва Беларуская назва Македонкая кірыліца Старая македонская назва Трансьлітарацыя Значэньне
1. Ianuarius January Студзень Јануари Коложег Koložeg Месяц спальваньня ствалоў дрэў
2. Februarius February Люты Февруари Сечко Sečko Месяц лёду
3. Martius March Сакавік Март Цутар Cutar Месяц росквіту
4. Aprilis April Красавік Април Тревен Treven Месяц травы
5. Maius May Травень Мај Косар Kosar Час цьвіценьня траў і кустоў
6. Iunius June Чэрвень Јуни Жетвар Žetvar Час сазраваньня першага ўраджаю пладоў
7. Iulius July Ліпень Јули Златец Zlatec Залаты месяц
8. Augustus August Жнівень Август Житар Žitar Месяц жыта
9. September September Верасень Септември Гроздобер Grozdober Месяц збору вінаграду
10. October October Кастрычнік Октомври Листопад Listopad Месяц апалага лісьця
11. November November Лістапад Ноември Студен Studen Месяц холаду
12. December December Сьнежань Декември Снежник Snežnik Месяц сьнегу