Македонская праваслаўная царква
Македонская праваслаўная царква — праваслаўная царква ў Паўночнай Македоніі. Створаная ў 1967 годзе пры падтрымцы ўладаў шляхам аддзяленьня ад Сэрбскай царквы. У тым жа годзе Сынод Сэрбскай праваслаўнай царквы абвесьціў новую юрысдыкцыю як раскольніцкую і разарваў зь ёй усе адносіны, што было падтрымана іншымі кананічнымі праваслаўнымі цэрквамі.
Зьяўляецца адзінай некананічнай юрысдыкцыяй, якая аб’ядноўвае большасьць насельніцтва адпаведнай краіны — у Паўночнай Македоніі да яе належыць 2/3 насельніцтва. У 2005 годзе Сынод СПЦ адлучыў ад царквы ўсіх вернікаў і клірыкаў МПЦ.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |