Лісты пра эстэтычнае выхаваньне чалавека
Лісты пра эстэтычнае выхаваньне чалавека (па-нямецку: Über die ästhetische Erziehung des Menschen) — асноўная тэарэтычная праца Фрыдрыха Шылера па эстэтыцы, якая прадстаўляе сабой праграмны твор нямецкае клясычнае літаратуры канца XVIII — пачатку XIX ст. Выдадзеная ў 1794 годзе ў форме лістоў. Тэарэтычныя пытаньні, выкладзеныя ў «Лістах», кранаюць важнейшыя пытаньні разьвіцьця грамадзтва і культуры, вылучаныя падзеямі буржуазна-дэмакратычнае рэвалюцыі ў Францыі. У гэтым творы Шылер найболей сыстэматычна разьвіў свае погляды на сувязь мастацтва з гістарычным разьвіцьцём грамадзтва і падсумаваў раскіданыя па астатніх артыкулах развагі па пытаньнях літаратуры і мастацтва.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |