Ліпецкая авіяцыйная школа
Ліпецкая авіяцыйная школа (аб’ект «Ліпецк») — патаемная навуковая ўстанова рэйхсвэра, разьмешчаная ў Савецкім Саюзе, якая была арганізаваная супольна з нямецкімі спэцыялістамі ў рамках савецка-нямецкага вайсковага супрацоўніцтва ў 1920-х і працавала з траўня 1925 па 1933 гады.
Паводле савецка-нямецкага пагадненьня красавіка 1925 году, Нямеччына, якой Версальскай дамовай было забаронена разьвіваць уласную вайсковую авіяцыю, атрымлівала магчымасьць карыстацца авіябазай у Ліпецку, якая знаходзілася прыкладна за 400 км на поўдзень ад Масквы), у абмен на тэхнічную дапамогу і доступ да вынікаў выпрабаваньняў. Апэрацыя праводзілася ва ўмовах сакрэтнасьці і называлася нямецкім бокам «Навуковай установай па эксперыментах і выпрабаваннях самалёта» (па-нямецку: Wissenschaftliche Versuchs- und Pruefanstalt fuer Luftfahrzeuge, WIVUPAL).
Для падрыхтоўкі нямецкіх лётчыкаў выкарыстоўваліся тыпы самалётаў, узятыя на ўзбраеньне Чырвонай Арміяй, праводзіліся выпрабаваньні новых тыпаў нямецкіх баявых самалётаў. У навучальнай праграме былі курсы падрыхтоўкі пілотаў і назіральнікаў. Нямецкі пэрсанал школы складаў 50—100, пасьля 1931 — да 200 чал.
Пасьля 1930 патрэба ў існаваньні школы ў абодвух бакоў паступова пачала зьнікаць, і нарэшце школа была закрытая. Агульны выпуск склаў каля 230 лётчыкаў і назіральнікаў, быў назапашаны важны тэхнічны досьвед.
Спасылкі
рэдагаваць- Robert Craig Johnson. Planting the Dragon’s Teeth: the German Air Combat School at Lipetsk (USSR) 1925—1930 // Chandelle Aviation Magazine, 1998.
- Авіяцыйная школа ў Ліпецку (рас.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |