Лінгвагуманітарны каледж

сярэдняя спэцыяльная ўстанова адукацыі ў Менску (Беларусь)

УА Лінгвагуманіта́рны кале́дж пры МДЛУ (па-расейску: УО «Лингвогуманитарный колледж» при МГЛУ) — беларуская сярэдняя спэцыяльная ўстанова адукацыі ў Менску.

Гісторыя рэдагаваць

У 1983 годзе была заснаваная «Менская пэдагагічная вучэльня» № 2.

У 1993 годзе вучэльня была пераназваная ў «Менскі пэдагагічны коледж». А ў 1996 годзе ён становіцца «Менскім дзяржаўным пэдагагічным коледжам».

У 1998 годзе рашэньнем Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту «Менскі дзяржаўны пэдагагічны коледж» становіцца «Менскім дзяржаўным пэдагагічным коледжам №1».

У 2004 годзе ён становіцца «Пэдагагічным коледжам» УА МДЛУ, а з 2006 году - Лінгвагуманітарным коледжам пры УА МДЛУ.

Адукацыя рэдагаваць

Спэцыяльнасьць Кваліфікацыя Падрабязьней
Замежная мова Настаўнік Ангельская і нямецкая мовы
Дакумэнтазнаўства і дакумэнтацыйнае забесьпячэньне кіраваньня Сакратар-рэфэрэнт Зь веданьнем замежнай мовы
Лінгвістычнае забесьпячэньне сацыякультурнай дзейнасьці Арганізатар сацыякультурнай дзейнасьці Зь веданьнем замежнай мовы

Выпускнікі Лінгвагуманітарнага коледжу маюць права паступаць на скарочаныя тэрміны навучаньня ў МДЛУ на ўсе спэцыяльнасьці вышэйшай адукацыі ў адпаведнасьці з Парадкам прыёму ў МДЛУ.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць