Лімэс
Лімэс (па-лацінску: Limes «дарога», «прымежная сьцяжына», пазьней проста «мяжа») — умацаваны рубеж (вал, мур) з вартавымі вежамі, узьведзены на мяжы былой Рымскай імпэрыі. Лімэс служыў Рымскай імпэрыі як ахоўнае збудаваньне і як сродак мытнага кантролю. На прахадных пунктах вёўся гандаль з «вонкавым сьветам». Самыя вядомыя ўчасткі лімэса — гэта Верхненямецка-рэтыйскі лімэс працягласьцю ў 550 км і Вал Адрыяна ў Вялікабрытаніі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛімэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў