Лікург
Лікург — легендарны спартанскі заканадавец IX—VIII ст. да н. э., з імем якога спартанцы зьвязвалі свае асноўныя і найбольш старажытныя законы і звычаі. Грэцкія аўтары V—IV ст. да н.э. (Плютарх) прыпісвалі яму стварэньне асноўных інстытутаў спартанскага грамадзтва і дзяржаўнага ладу, сапраўднае афармленьне якіх было вынікам доўгага пераходу ад першабытнага ладу да клясавага грамадзтва ва ўмовах сацыяльнай барацьбы. Паводле распаўсюджанай вэрсіі паданьня, Лікург, будучы дзядзькам і апекуном маладога спартанскага цара, фактычна кіраваў Спартай, увёў запазычаныя на востраве Крыт законы, якія быццам бы прадвызначылі эканамічны і палітычны лад Спарты.
Літаратура
рэдагаваць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.141. ISBN 5-343-00151-3.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛікург — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў