Люстрацыя ва Ўкраіне
Люстрацыя ва Ўкраіне (па-ўкраінску: Люстрація в Україні) — абмежаваньне доступу да дзяржаўнай службы і працы ў органах мясцовага самакіраваньня для асобаў, якія займалі кіруючыя пасады пры ранейшых палітычных рэжымах, супрацоўнікаў спэцслужбаў былога СССР, а таксама для асобаў, якія падазраюцца ў датычнасьці да карупцыі.
Працэдуры люстрацыі, кола асобаў, на якіх распаўсюджваюцца люстрацыйныя забароны, а таксама пералік пасад, якія ім забаронена займаць, устаноўленыя законам «Аб ачышчэньні ўлады» [1]. Закон уступіў у сілу ў кастрычніку 2014 году.
Па стане на 3 лістапада 2014 году, на падставе закона «Аб ачышчэньні ўлады» было звольнена 347 дзяржслужбоўцаў[2].
Выявы
рэдагаваць-
Эмблема Люстрацыйнага камітэту
-
Краіны Эўропы, дзе праводзілася або праводзіцца ачышчэньне ўлады
-
Тэматычны плякат
-
Помнік «Меч справядлівасьці» ў Браварах