Люкіян з Самасаты (па-грэцку: Λουκιανὸς Σαμοσατεύς, па-лацінску: Lucian; каля 125, Самасата, Рымская імпэрыя180-я, верагодна Атэны) — старажытнагрэцкі пісьменьнік-сатырык. Быў вандоўным рытарам прыкладна да 150 году, доўгі час жыў у Атэнах, займаючыся літаратурнай працай, у старасьці заняў высокі пост на імпэратарскай службе ў Эгіпце. Захаваліся 84 ягоныя творы, але аўтарства некаторых аспрэчваецца, што адлюстроўваюць крызіс ідэалёгіі антычнага грамадзтва.

Люкіян з Самасаты

Разьвіваючы традыцыі антычнай камэдыі і мэніпавай сатыры, ён стварыў жанр сатырычнага дыялёгу. Пісаў пародыі на сафістычную дэклямацыю, як то «Пахвала мусе», «Настаўнік красамоўства», высьмейваў алімпійскіх багоў, як то «Размова багоў», «Прамэтэй ці Каўказ», паказваў мізэрнасьць жыцьцёвых ласкаў, марнасьць усяго на сьвеце ў творах «Размовы ў царстве мёртвых», «Харон», «Мэніп», рабіў выпады супраць сацыяльнай несправядлівасьці ў творы «Нігрын», крытыкаваў раньняе хрысьціянства, разьвенчваў веру ў забабоны, містычныя пераўтварэньні, «Аляксандр ці Лжэпрарок», «Пра сьмерць Пэрэгрына», «Аматар хлусні ці Нявер».

Люкіян зьяўляецца аўтарам сатыраў на тагачасныя гістарыяграфію «Як трэба пісаць гісторыю», на фантастыку папулярных раманаў «Праўдзівая гісторыя» і іншае. Ягоная творчасьць паўплывала на асьветніцкую літаратуру Эўропы.

  • Opera. Ex recogn. Caroli Jacobitz. Vol. 1 – 3. – Leipzig, 1907 – 1913.
  • Избранная проза. – М., 1991.
  • Избранное. – М., 1962.
  • Избранные атеистические произведения / Редактор и вступительная статья А.П.Каждана. – М., 1955.
  • Собрание сочинений / Под редакцией и комментарии Б.Л.Богаевского). – М. – Л., 1935.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Peretti, A. Luciano. Un intellettuale Greco contro Roma. – Firenze, 1946.
  • История древнегреческой литературы. Том 3. – М., 1960.