Лары Бэрд

баскетбаліст ЗША
(Перанакіравана з «Лэры Бэрд»)

Ла́ры Джо Бэрд (па-ангельску: Larry Joe Bird; нар. 7 сьнежня 1956 году, Ўэст-Бадэн-Спрынгс, Індыяна, ЗША) — колішні амэрыканскі баскетбаліст і трэнэр. На працягу ўсіх 13 гадоў гульнёвай кар’еры выступаў за «Бостан Сэлтыкс» у НБА.

Лары Бэрд
па-ангельску: Larry Joe Bird
Пазыцыя: цяжкі форвард, лёгкі форвард
Рост: 206 см[1]
Вага: 100 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 7 сьнежня 1956(1956-12-07)[2][3] (68 гадоў)
Альма-матэр:
Драфт

6, драфт НБА 1978 году
Бостан Сэлтыкс

Клюбы
Гады Клюб
1974 Індыяна Гузэрз[d]
1975—1979 Індыяна Стэйт Сыкаморз[d]
1979—1992 Бостан Сэлтыкс
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
прыз імя Джона Вудэна[d] (1979) зборная навічкоў НБА[d] (1980) NBA Rookie of the Year Award[d] (1980) зборная ўсіх зорак НБА[d] (1980) зборная ўсіх зорак НБА[d] (1981) найкаштоўнейшы ігрок Матча ўсіх зорак НБА[d] (1982) зборная ўсіх зорак НБА[d] (1982) зборная ўсіх зорак НБА[d] (1983) Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (1984) зборная ўсіх зорак НБА[d] (1984) самы каштоўны гулец фіналу НБА (1984) Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (1985) зборная ўсіх зорак НБА[d] (1985) Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (1986) зборная ўсіх зорак НБА[d] (1986) самы каштоўны гулец фіналу НБА (1986) зборная ўсіх зорак НБА[d] (1987) зборная ўсіх зорак НБА[d] (1988) NBA Coach of the Year Award[d] (1998) NBA Executive of the Year Award[d] (2012) Жывая легенда Бібліятэкі Кангрэсу[d] (красавік 2000) зборная ўсіх зорак НБА[d] (1990) атлет року Associated Press[d] (1986)
Мэдалі
Алімпійскія гульні
Золата Барсэлёна 1992
Унівэрсыяда
Золата Сафія 1977
Статыстыка на NBA.com

Уважаўся ўнівэрсальны гульцом на абедзьвюх пазыцыях форварду. Бэрд мог гуляць як унутры трохпунктавай лінія, гэтак па-за ейнымі межамі, будучы адным зь першых гульцоў у лізе, які добра карыстаўся нядаўна ўведзенымі зьменамі ў правілах, якія зацьвердзілі выкарыстаньне гэтай лініі. У 2016 годзе Fox Sports прызнаў яго найвялікшым лёгкім форвардам НБА ўсіх часоў[6]. Па выхадзе на гульнёвую пэнсію ён працаваў галоўным трэнэрам «Індыяны Пэйсэрз» з 1997 па 2000 гады. Ён быў прызнаны трэнэрам году НБА ў сэзоне 1997–1998 гадоў, а пазьней прабіўся з камандай у фінал НБА ў 2000 годзе. У 2003 годзе Бёрд быў прызначаны прэзыдэнтам па баскетбольных апэрацыях клюбу, займаючы гэтую пасаду да выхаду на пэнсію ў 2012 годзе[7].

Кар’ера

рэдагаваць

Імгненны вынік

рэдагаваць
 
Бэрд у 1977 годзе ў студэнцкай лізе.

Бэрд быў абраны клюбам «Бостан Сэлтыкс» пад шостым нумарам на драфце НБА 1978 году. Ён не адразу падпісаў кантракт з клюб, а замест гэтага правёў свой апошні сэзон у клюбе Індыянскага ўнівэрсытэту, прывёўшы «Сыкаморз» да фіналу студэнцкай лігі. Генэральны мэнэджэр «Сэлтыкс» публічна заявіў, што ня будзе плаціць Бэрду больш, чым любому іншаму гульцу каманды, але агент Бэрда адказаў, што гулец адхіліць любыя прапановы заробку меншыя за рынак і наўпрост возьме ўдзел у наступным драфце 1979 году, бо правы бостанскага клюбу на гульца да таго часу скончацца. Пасьля працяглых перамоваў 8 чэрвеня ён падпісаў з камандай пяцігадовы кантракт на 3,25 мільёнаў даляраў, зрабіўшы Бэрда самым высокааплатным пачаткоўцам у гісторыі спорту[8][9][10]. Неўзабаве пасьля гэтага НБА зьмяніла правілы права ўдзелу ў драфце, каб забараніць камандам драфтаваць гульцоў да таго, як яны будуць гатовыя падпісаць з клюбам кантракт. Гэтае правіла вядомае як унівэрсытэцкае правіла Бэрда[10].

У сваім першым сэзоне гулец дапамог «Сэлтыкс» здабыць 61 перамог, з улікам таго, што годам раней без Бэрду каманда выйграла толькі 29 гульняў. Тым ня менш, у плэй-оф «Бостан» саступіў «Філадэлфіі Сэвэнці Сыксэрз». Паводле вынікаў сэзону Бэрд, які стаў найлепшым у камандзе паводле колькасьці пунктаў, падбораў і перахопаў, атрымаў узнагароду навічка году НБА. Перад сэзонам 1980—1981 гадоў «Сэлтыкс» абралі на драфце форварда Кевіна Макгейла і набылі цэнтравога Робэрта Пэрыша з «Голдэн Стэйт Ўорыярз»[11][12], утварыўшы трыё Залы славы на наступныя гады. Зьвязка Бэрда, Макгейла і Пэрыша лічыцца адной з найвялікшых у гісторыі НБА[13][14][15]. У фінале канфэрэнцыі «Бостан» другі год запар сустрэўся зь «Філадэлфіяй». Пасьля няўдалага пачатку сэрыі «Сэлтыкс» саступалі зь лікам 1:3, але каманда дала рады і прасунулася ў фінал, дзе перамагла «Г’юстан Рокетс».

Процістаяньне з «Лэйкерз»

рэдагаваць
 
У матчы супраць «Вашынгтон Булетс».

У сэзоне 1983—1984 гадоў былы гулец «Сэлтыкс» Кей-Сі Джонз быў прызначаны новым галоўным трэнэрам. Бостанскі клюб завяршыў чэмпіянат з 62 перамогамі і 20 паразамі і выйшаў у фінал НБА пасьля трохгадовага перапынку. Дайшоўшы да фіналу чэмпіянату, «Сэлтыкс» сустрэўся там з «Лос-Анджэлес Лэйкерз». Гэта была першая сустрэча Бэрда з Мэджыкам Джонсанам у плэй-оф з 1979 году, калі яны гулялі ў фінале студэнцкай лігі. Больш за дзесяць тысяч чалавек сабраліся на арэне, каб паглядзець 5-ю гульню фіналу плэй-оф НБА, у якой Бэрд назьбіраў 34 пункты, зацьвердзіўшы перамогу «Сэлтыкс» зь лікам 121:103. Сёмая гульня фіналу прыцягнула рэкордную тэлеаўдыторыю, на вачах якой Бэрд набраў 20 пунктаў і зрабіў 12 падбораў, чым прынёс «Бостану» перамогу зь лікам 111:102. Набіраючы ў сярэднім 27,4 пунктаў і робячы 14 падбораў за гульню ў сэрыі, ён стаў самым каштоўным гульцом лігі і самым каштоўным гульцом фіналу НБА[16].

У сэзоне 1984—1985 гадоў выніковасьць Бэрда павялічылася да 28,7 пунктаў, дзякуючы чаму ён у другі раз запар быў уганараваны прызам самага каштоўнага гульца НБА, а ў фінале «Сэлтыкс» зноў сутыкнуўся з «Лэйкерз». Лос-Анджэлес зазнаў паразу ў стартавай гульні фінальнай сэрыі зь лікам 148:114, у тым, што ўвайшло ў гісторыю як «разня ў Дзень памяці». Аднак «Лэйкерз» гэта не засмуціла. Клюбу дапамагло хуткае акрыяньне 38-гадовага вэтэрана Карыма Абдул-Джабара, у выніку чаго у шасьці гульнях каліфарнійцы пераадолелі супраціў бостанцаў і здабылі тытул. Гэта быў першы раз, калі «Сэлтыкс» саступілі «Лэйкерз» у фінале, і ўпершыню яны прагулялі ў вырашальнай гульні фінальнай сэрыі на сваім хатнім паркеце ў Бостан-Гардэн. Падчас міжсэзоньня 1985 году Бэрд пашкодзіў сьпіну, разграбаючы дробнёны камень, каб стварыць пад’язную дарогу да дома сваёй маці. Прынамсі часткова праз гэта ён адчуваў праблемы зь сьпінаю да канца сваёй кар’еры[17].

 
У матчы плэй-оф НБА 1985 году.

«Сэлтыкс» у сэзоне 1985—1986 гадоў быў адной з наймацнейшых камандаў у гісторыі НБА. Бэрд упершыню выйграў спаборніцтвы па трохпунктвых кідках у матчы ўсіх зорак. Цягам сэзону Бэрд у трэці раз запар атрымаў узнагароду самага каштоўнага гульца НБА. У фінале плэй-оф «Бостан» перамог «Г’юстан Рокетс» і ў 16-ы раз стаў чэмпіёнам лігі. Бэрд ледзь не зрабіў трыпл-дабл у сэрыі, а ў вырашальнай шостай гульні набраў 29 пунктаў, зрабіў 11 падбораў і 12 перадач[18]. Баскетбаліст у другі раз атрымаў узнагароду самага каштоўнага гульца фіналу НБА. Бостан скончыў сэзон 1986—1987 гадоў з рэкордам у 59 перамог і 29 паразаў і зноў трапіў у фінал НБА. У вырашальнай сэрыі «Сэлтыкс» зноў сустрэўся з «Лэйкерз», які зноў перамог бостанцаў. У наступны раз «Бостан» прасунуўся ў фінал толькі праз 21 го. Гэта быў апошні раз, калі Бэрд і Джонсан сустрэліся ў фінале, забясьпечыўшы сьвету адное з самых цікавых баскетбольных процістаяньняў.

Цяжкасьці зь сьпінаю

рэдагаваць

Пасьля шасьці гульняў сэзону 1988—1989 гадоў Бэрду спатрэбілася апэрацыя па выдаленьні касьцяной тканкі на абедзьвюх пятках[19]. Ён не пасьпеў акрыяць да гульняў плэй-оф, і «Сэлтыкс» саступіў «Дэтройт Пістанз» ў першым раўндзе плэй-оф. Бэрд вярнуўся на сэзон 1989—1990 гадоў і дапамог камандзе здабыць перамогу ў 52 матчах рэгулярнага сэзону. «Сэлтыкс» моцна пачалі сэрыю супраць «Нью-Ёрк Нікс», выгуляўшы ў двух матчах запар, але потым саступілі тройчы. У наступнай гульні, якой бостанц былі гаспадары, госьці здабылі перамогу і выбілі супернікаў з турніру.

Пад кіраўніцтвам новага трэнэра Крыса Форда «Бостан Сэлтыкс» палепшыў рэкорд мінулага сэзону, давёўшы лік перамог да 56. Бэрд прапусьціў 22 гульні рэгулярнага сэзону праз траўмы. У плэй-оф клюб зазнаў паразу ад «Дэтройту» у сэрыі з шасьці гульняў. У плэй-оф 1992 году «Бостан» прагуляў «Кліўлэнд Кавальерз» у паўфінале канфэрэнцыі. Праз праблемы зь сьпінаю Бэрд выйшаў на пляцоўку толькі ў чатырох гульнях плэй-оф. Перад пачаткам сэзону 1992—1993 гадоў баскетбаліст пастанавіў, што больш ня можа даць рады на належным узроўні. 8 жніўня 1992 году ён аб’явіў аб завяршэньні кар’еры гульца[20]. Пасьля зыходу сваёй зоркі «Сэлтыкс» неадкладна зьнялі з ужытку 33-і нумар, пад якім гуляў Бэрд. Да гэтага моманту Бэрд згуляў 13 сэзонаў за «Сэлтыкс», выйграўшы тры чэмпіёнскія тытулы. За прафэсійную кар’еру спартовец згуляў 897 матчаў, набраў 21 791 пункт (у сярэднім 24,3 пункты за гульню), зрабіў 8974 падборы (10,0) і 5695 перадач (6,3).

Суперніцтва з Джонсанам

рэдагаваць

Лары Бэрд і Мэджык Джонсан упершыню сустрэліся ў якасьці супернікаў у фінале студэнцкага чэмпіянату NCAA 1979 году, калі каманда Мічыганскага ўнівэрсытэту, за якую гуляў Джонсан, перамагла каманду Бэрда, каманду Індыянскага ўнівэрсытэту. Іхняе суперніцтва працягвалася ў НБА і дасягнула свайго піку, калі Бостан і Лос-Анджэлес тройчы сустракаліся ў фінале з 1984 па 1987 гады. Джонсан сьцьвярджаў, што для яго рэгулярны сэзон заўсёды складаўся з 80 звычайных матчаў і 2 гульняў паміж «Сэлтыксам» і «Лэйкерз». Бэрд выказаўся падобным чынам, узгадваючы, што раніцамі звычайна праглядаў гульнёвую статыстыку Джонсана.

Журналісты выказалі здагадку, што канкурэнцыя паміж Бэрдам і Джонсанам была такой жорсткай з нагоды таго, што яны былі зусім розныя і жылі ў зусім іншых абставінах. Гэтак, іхняе суперніцтва разглядалася як барацьба паміж «Сэлтыкс» і «Лэйкерз», паміж бліскучым галівудзкім жыцьцём і жыцьцём «сініх каўнерыкаў» Бостану і Індыяны, паміж мурынамі і белымі. Гэтае супрацьстаяньне было настолькі відовішчным, што дапамагло аднавіць згасаную цікавасьць да НБА ў краіне і павысіць тэлевізійныя рэйтынгі[21]. Шмат у чым дзякуючы гэтаму суперніцтву кабэльнае тэлебачаньне пачало трансьляваць гульні НБА ў поўным аб’ёме. Разам з гэтым паядынкам паміж двума будучымі гульцамі баскетбольнай Залі баскетбольнай славы сама ліга набыла вялікую колькасьць новых прыхільнікаў. Журналіст Лары Шварц сьцьвярджаў, што Джонсан і Бэрд наўпрост выратавалі НБА ад банкруцтва.

Не зважаючы на суперніцтва на пляцоўцы, баскетбалісты ў жыцьці сталі блізкімі сябрамі ў 1984 годзе пасьля сумесных здымак рэклямы красовак Converse. У 1992 годзе Джонсан быў прысутны на цырымоніі разьвітаньня Бэрда з НБА. Менавіта Бэрду было даверана афіцыйна абвесьціць аб далучэньні Мэджыка ў Залю славы баскетболу ў 2002 годзе, і пасьля цырымоніі Джонсан назваў Лары сябрам на ўсё жыцьцё.