Леў Талалай (нар. 1906, Магілеўшчына — 1942) — паэт

У 19251926 гг. працаваў настаўнікам Вендароскай пачатковай школы Магілеўскага раёну, у 19261928 гг. вучыўся ў Віцебскім пэдагагічным тэхнікуме. Быў прызваны ў Савецкую Армію. З 1932 г. — супрацоўнік жыдоўскай газэты «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»). У 19361941 гг. выкладаў расейскую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Менску. З пачатку нямецка-савецкай вайны — у арміі. Загінуў у 1942 г. на фронце.

Першы верш апублікаваў у 1924 г. Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў «Мой першы сноп» (1932) і «На маршы» (1940). Асобныя творы апублікаваны ў перакладзе на беларускую мову ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).

Літаратура

рэдагаваць