Ленара Асманава
Ленара Асманава (Lenara; нарадзілася 7 траўня 1986 году, Ташкент) — украінская крымская сьпявачка, заслужаная артыстка АР Крым (2007).
Ленара Асманава | |
па-ўкраінску: Ленара Османова па-крымскататарску: Lenara Osmanova | |
Дата нараджэньня | 7 траўня 1986 (38 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Ташкент, Узбэцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР |
Прафэсія | сьпявачка |
Псэўданімы | LENARA[1] |
Жанры | поп-музыка, народная музыка |
Інструмэнты | голас[d] |
Псэўданімы | LENARA[1] |
Узнагароды | |
Сайт | lenara.com.ua |
Біяграфія
рэдагавацьНаадзілася 7 траўня 1986 году ў Ташкенце (Узбэцкая ССР) у сям’і інжынэра (бацька) і пэдагога (маці). У 1991 годзе пераехала ў Сымфэропаль (Крым), дзе зрабіла першыя крокі ў творчасьці, перамогшы на конкурсе «Крымские звёздочки — 91».
Скончыла Сымфэропальску школу мастацтваў па спэцыяльнасьці «музычнае майстэрства і харэаграфія»; Кіеўскі дзяржаўны каледж эстраднага і цыркавога мастацтва по спэцяльнасьці « эстрадны вакал»; Дзяржаўную акадэмію кіруючых кадраў культуры і мастацтваў (магістр вакальна-пэдагагічных дысцыплінаў).
Дасягненьні
рэдагаваць- Пераможца конкурсу «Міні-міс Крыму-93».
- Лаўрэят Гран-пры агульнаўкраінскіх конкурсаў і фэстываляў «У Чорнага мора», «Глорыя», «Песенны вэрнісаж», «Жамчужына Крыма», «Шэляле», «Цудоўная сьяча», «Усе мы твае дзеці, Украіна!», «Фант-лато-надзея».
- Ляўрэатка міжнародных конкурсаў, фіналістка праграмаў «Ранішняя зорка» (Масква, 1997), «Маленькія зорачкі» (С.-Пецярбург, 1998), ляўрэатка першай прэміі міжнароднага конкурсу «Сьвет музыкі» (Флярэнцыя, 2003), атрымальнік гран-пры міжнароднага фэстывалю этнічнай культуры (Сыцылія, 2006), лаўрэатка першай прэміі міжнароднага конкурсу «Зорны марафон» (Рым, 2006), ляўрэатка другой прэміі і атрымальніца залатога дыску конкурса «Bengio-festival» (Бэнэвэнта, Італія, 2006).
З 1996 году Ленара зьяўляецца сябрам Малой Акадэміі мастацтваў Крыму. За актыўны ўдзел у культурным жыцьці Ўкраіны і высокі прафэсіяналізм неаднаразова была адзначаная дзяржаўнымі ўзнагародамі Ўкраіны.
5 студзеня 2007 году Ленары прысвоена званьне Заслужаны артыст АР Крым.
У 2009 годзе стала фіналісткай нацянальнага ўкраінскага адбору на «Эўрабачаньне 2009», дзе выступала зь песьняй «Flash».