Лейб-гвардыі конна-грэнадзёрскі полк
Лейб-гвардыі конна-грэнадзёрскі полк (Лейб-гвардыі Конна-Грэнадзёрскі Яго Імпэратарскай Высокасьці Вялікага Князя Насьледніка Цэсарэвіча Аляксея Мікалаевіча полк) — полк у складзе расейскай імпэратарскай арміі.
У 1803 годзе быў створаны Адэскі ўланскі полк, які празь некалькі месяцаў быў перайменаваны ва ўланскі Яго Імпэратарскай Вялікасьці Цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча полк. У 1809 годзе зь яго 2-га батальёна і паловы запаснога эскадрона быў створаны лейб-гвардыі Драгунскі полк (а зь іншай часткі — лейб-гвардыі Ўланскі полк). У 1831 годзе за выдатную храбрасьць і баявыя дасягненьні пры падаўленьні польскага паўстаньня быў перайменаваны ў лейб-гвардыі Конна-грэнадзёрскі полк. У 1910 годзе таксама за гэта шэфам палка прызначаны насьледнік трона Аляксей Мікалаевіч. Расфармаваны ў 1918 годзе.
Падчас Першай Сусьветнай вайны ўдзельнічаў ва Ўсходне-Прускай, Лодзінскай, Ковельскай апэрацыях, у баявых дзеяньнях у Летуве і Заходняй Беларусі. У 1917 годзе ўдзельнічаў у абарончых баях на рацэ Стаход.
Тры афіцэры палка былі узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Георгія: Чычэрын Пётар Аляксандравіч (3-я ступень), Брылевіч Уладзімер Іванавіч (пасьм.) і Генішта Барыс Уладзімеравіч (4-я ступень).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па гісторыі Расеі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |