Ледавік Фокса
Ледавік Фокса (па-ангельску: Fox Glacier; маары: Te Moeka o Tuawe) — ледавік у Нацыянальным парку Ўэстлэнд на Паўднёвым востраве Новай Зэляндыі. Назву атрымаў у 1872 годзе ў гонар тагачаснага прэм’ер-міністра Ўільяма Фокса ў час яго візіту. На працягу прыкладна 100 гадоў ледавік паступова адступаў, з 1985 году кожны дзень спаўзае на 40 сантымэтраў. Як і яго сусед, ледавік Франца-Ёсіфа, ледавік Фокса бярэ свой пачатак у Новазэляндзкіх Альпах (Паўднёвыя Альпы). Выцякае праз раку Фокс у мора. Ледавік лёгкадасягальны для турыстаў праз пасёлак Фокс Гласіер.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛедавік Фокса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў