Леанід Пракопчык
Леанід Цімафеевіч Пракопчык (14 лістапада 1933, Менск — 7 сьнежня 1998) — беларускі краязнавец, пісьменьнік.
Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева ў 1958. Працаваў брыгадзірам, аграномам, настаўнікам, у рэдакцыях газэтаў «Калгасная праўда» і «Знамя юности», рэдактарам на Беларускім тэлебачаньні рэжысэрам на кінастудыі мультфільмаў.
Дасьледаваў мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём і творчасьцю Зьмітрака Бядулі, В. Дунін-Марцінкевіча, Я. Чачота, С. Манюшкі, Ядвігіна Ш. У біяграфіі Янкі Купалы выявіў новыя зьвесткі. Сабраў і літаратурна апрацаваў народныя легенды і паданьні. Аўтар краязнаўчых нарысаў, кінасцэнарыяў, п'есаў.[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 556
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.