Лашт
Лашт (ад ням. Last «цяжар») — назва некалькіх гістарычных мераў аб'ёму.
- Мера зьмястоўнасьці судна, роўная 2 рэгістравым тонам, або 5,66 куб.м.
- Мера нечасанага лесу, роўная 40 куб. футам.
- Мера сыпкіх целаў, роўная, у розных краінах, ад ~16 да ~32 гекталітараў.
- У ВКЛ: 1 лашт = 8 віленскіх бочак (для сыпкіх рэчываў) = 32 чвэрці (карцы) = 64 асьмін = 128 шаснастак = 576 вялікія гарцы = 1152 малыя гарцы = 3253,6 л