Лагаш
Лага́ш — старажытная дзяржава ў Шумэры, на тэрыторыі сучаснага Ірака.
Паселішчы на месцы Лагаша існавалі з канца V тыс. да н. э., пісьмовыя ўпамінаньні адносяцца да XXVI—II ст. да н. э. У XXVI—XXIV ст. да н. э. Лагашам кіравала дынастыя, заснаваная Ур-Наншэ, якая дасягнула найбольшай магутнасьці пры царах Эанатуме і Энтэмэне. Узмацненьне ролі жрацоў, закабаленьне імі свабодных абшчыньнікаў прывяло да росту народнай незадаволенасьці і захопу ўлады Уруінімгінам (XXIV ст. да н. э.), які абвясьціў шэраг сацыяльных рэформаў. У XXIV ст. да н. э. Лагаш заваяваны царом Акада Сарганам Старажытным. Новы ўздым Лагаша адбыўся пры цару Гудэа (XXII ст. да н. э.). 3 пач. II тыс. да н. э. страціў сваё значэньне.
3 1877 раскопкі Лагаша вялі францускія архэолягі Э. дэ Сарзек, Г. Крос, А. дэ Жэнуяк і А. Паро. Імі знойдзены такія помнікі, як «Стэла каршуноў», надпісы Уруінімгіны, статуі і надпісы Гудэа, архіў храма багіні Бабы (Бау).