Кітовы вус — рагавыя пласьціны ў кітоў, якія зьвісаюць зь нёба, служаць для прасяваньня плянктону, асноўнай ежы.

Кітовы вус
Куфар Фрэнкса, зроблены з кітовага вусу

На месцы адсутных зубоў у верхняй сківіцы бяззубых кітоў разьвіваюцца ад 360 да 800 доўгіх (ад 20 да 450 см) рагавых пласьцінак, званых «кітовы вусам» (адсюль назва «вусатыя»), разьмешчаных папярок дзёснаў з інтэрваламі 0,3—1,2 см адна за другой, абмяжоўваючы з бакоў ротавую поласьць. Унутраны край і вяршыня кожнай пласьціны расшчэпленая на тонкія і доўгія шчацінкі, якія ўтвараюць падабенства густой таркі, або фільтра, які адсейвае з вады плянктонных малюскаў, ракападобных і дробных рыб.

Літаратура

рэдагаваць
  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.312