Кіндасьвінт

вэстгоцкі кароль Гішпаніі

Кіндасьвінт, Хіндасьвінт (лац. Cindasuintus, Cindasuinthus, Chindasuindus[1]; каля 563—653) — кароль вэстготаў (з 642).

Кіндасьвінт
кароль вэстготаў[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 563,
Памёр 30 верасьня 653,
Нашчадкі Рыкесьвінт, Эрвіг[d] і Тэадафрэд[d]
Сужэнец Рэкібэрга[d]

Біяграфія

рэдагаваць
 
Манэта Кіндасьвінта з надпісам «CN•SVINAVS PX»
 
Кіндасьвінт, 976 г.

Паходзіў з уплывовага вэстгоцкага роду. У 631 годзе падтрымаў Сісенанда ў змаганьні за ўладу. У 641 годзе ачоліў вайсковую выправуу супраць мяцежных баскаў, дзе паўстаў супраць караля Тульгі. На сходзе мясцовай шляхты 16 красавіка 642 году яго абвясьцілі каралём. Стаў паўнапраўным каралём толькі па раптоўнай сьмерці Тульгі, што адбылося 30 красавіка.

У шлюбе з Рыкібэртай меў сыноў Рыкесьвінта і Тэўдафрыда, а таксама дачку Галісунту.

20 студзеня 649 году абвясьціў Рыкесьвінта суваладаром вэстготаў[2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Abellán C. A. Latin vulgaire, latin tardif VII. — Universidad de Sevilla, 2006. P. 223.
  2. ^ Циркин Ю. Б. Испания от античности к средневековью. — СПб.: Филологический факультет СПбГУ; Нестор-История, 2010. С. 287.