Кура-Араксінская нізіна

Кура-Араксінская нізіна знаходзіцца ў Закаўказьзі, у Азэрбайджане, у ніжнім цячэньні рэк Кура і Аракс. На ўсходзе абмываецца Касьпійскім морам.

Спадарожнікавы здымак

Даўжыня 250 км, шырыня 150 км. Вышыня каля 200 м, у сярэдняй і ўсходняй частках ніжэй за ўзровень акіяна. Алювіяльна-акумулятыўная раўніна. У аснове — Ніжнекурынскі сынклінорый. Радовішчы нафты. Рэльеф ускладнены конусамі вынасу рэк, грывамі, паніжэньнямі («чалы»), узгоркамі з гразевымі вульканамі. Клімат сухі субтрапічны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня 1,3—3,6°С, ліпеня 25—28°С. Гадавая колькасьць ападкаў 200—400 мм. Глебы шэразёмныя і бурыя, шмат саланчакоў і саланцоў. Палыновыя і салянкавыя паўпустыні, выкарыстоўваюцца як зімовыя пашы. На арашальных землях вінаграднікі, сады, вырошчваюць бавоўнік.

Асобныя часткі Кура-Араксінскай нізіны: Карабаская, Муганская, Шырванская, Мільская раўніны.

Літаратура

рэдагаваць
  • . — Мн.: .