Кублавата-дажджавы воблак
Кублава́та-дажджавы́ во́блак (па-лацінску: Cumulonimbus) — белая хмара зь цёмнай, часам сінявай асновай, што падымаецца ў выглядзе аграмадных масаў, якія нагадваюць горы зь сьляпучымі белымі верхавінамі. Вышыня асновы 0,4-2 км. Ападкі маюць залеўны характар, часта назіраецца навальніца. У мэтэаралёгіі вызначаюць наступныя тыпы кублавата-дажджавога воблака:
- кублаваты пляскаты;
- кублаваты сярэдні;
- кублаваты моцны;
- кублавата-дажджавы лысы;
- кублавата-дажджавы валасаты;
- кублавата-дажджавы з кавадлай.
Згодна клясафікацыі, якая была прынятая СМА (Сусьветная мэтэаралягічная арганізацыя) вызначаюць тры тыпа кублавата-дажджавых воблакаў: аднакаморкавыя, шматкаморкавыя, зьверхкаморкавыя (альбо супэркаморкавыя)[1].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьКублавата-дажджавы воблак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў