Крыж Сьвятога Бэнэдыкта
Крыж Сьвятога Бэнэдыкта, Мэдальён Сьвятога Бэнэдыкта — каталіцкая сакрамэнталія, якая зьмяшчае сымбалі і надпісы, зьвязаныя з жыцьцём сьвятога Бэнэдыкта Нурсійскага (на авэрсе), а таксама Крыж зь першымі літарамі словаў з малітвы аб экзарцызьме (Рэвэрс).
Звычайна ён вырабляецца ў выглядзе невялікага мэдаліка, прызначанага ў асноўным для нашэньня на шыі, але часам сустракаюцца і вялікія мэдалі і мэдальёны, падвешаныя на сьценах або разьмешчаныя ў розных месцах як аб’ект рэлігійнага культу. Можа быць таксама элемэнтам ружанцу.
Выкарыстоўваецца прынамсі з XVII стагодзьдзя. Павінен прыносіць мноства ласкаў і дабраславеньняў, у тым ліку прадухіліць духоўныя і фізычныя небясьпекі, асабліва зьвязаныя зь вядзьмарствам, атручваньнем і спакусай сатаны.
Гісторыя і паходжаньне
рэдагавацьПаводле некаторых традыцый гэты мэдаль паходзіць з тых часоў, у якія жыў сьв. Бэнэдыкта. У цэлым, аднак, ён стаў вядомы ў XI стагодзьдзі дзякуючы цудоўнаму аздараўленьню маладога чалавека, якога ўкусіла зьмяя. Ніякія лекі не дзейнічалі, і пацыент ужо быў у агоніі. Потым у сьне ён убачыў старога, у якім пазнаў сьв. Бэнэдыкта. Сьвяты дакрануўся да сваёй раны з крыжам у руцэ, і хвароба зьнікла бязь сьледу. Неўзабаве гэты чалавек стаў манахам, і пазьней узышоў на папскі трон як Леў IX, а пасьля сьмерці таксама быў абвешчаны сьвятым. Ён прапагандаваў культ сьв. Бэнэдыкта.
У XII стагодзьдзі ў Баварыі некалькі жанчын былі арыштаваныя за вядзьмарства, іх абвінавачвалі ў спробах нанясеньня шкоду жыхарам Натрэмбергу. Падчас суду яны казалі, што іх магічныя дзеяньні супраць Метэнскага кляштара былі зусім неэфэктыўнымі, бо манахі разьмясьцілі мэдаль сьв. Бэнэдыкта. У выніку іх працэсу ўзрос культ мэдаля з выявай сьв. Бэнэдыкта з крыжам у руцэ.
Выгляд мэдальёну (мэдаліка)
рэдагавацьПапа Бэнэдыкт XIV у 1742 годзе ў дакумэнце ў форме папскага брэвэ зацьвердзіў выявы і тэксты, якія павінны быць зьмешчаны на Крыжы сьвятога Бэнэдыкта.[1].
На авэрсе мэдальёну, паводле папскага брэва, знаходзіцца выява сьв. Бэнэдыкта.
- Манах апрануты ў манаскі строй з капюшонам.
- У правай руцэ манах трымае крыж, а ў левай — кнігу, статут Ордэну.
- На мэдалі таксама зьмяшчаецца надпіс: Crux Sancti Patris Benedicti (Крыж Сьвятога Айца Бэнэдыкта).
- Ля ног сьвятога знаходзяцца крумкач і мітра, сымбаль улады манаскага абата.
Рэверс мэдальёну зьмяшчае:
- Крыж па цэнтру і літары: CSPB — разьмешчаныя ў чатырох палях, падзеленых крыжам. Літары складаюцца са скарачэньня словаў Crux Sancti Patris Benedicti (Крыж Сьвятога Айца Бэнэдыкта).
- Над крыжам — манаграма Езуса "IHS" (грэц.: IHΣΟΥΣ) альбо крыжык.
- На вэртыкальнай бэльцы крыжа напісаны літары: CSSML, што азначае: Crux Sacra Sit Mihi Lux (Крыж Сьвяты няхай будзе мне сьвятлом), а на гарызантальнай бэльцы літары „NDSMD“, якія азначаюць Non Draco Sit Mihi Dux (Няхай цмок (маецца на ўвазе злы дух) нябудзе маім правадыром).
- З правага баку мэдальёну напісаны літары VRSNSMV — SMQLIVB. Гэтая абрэвіятура азначае: "Vade Retro Satana, Numquam Suade Mihi Vana - Sunt Mala Quae Libas, Ipse Venena Bibas" (Ідзі прэч (адыдзі), сатана, не спакушай мяне да марнасьці. Злое ты прапануеш, сам пі атруту).
Новы ўзор мэдальёну
рэдагавацьУ 1880 годзе, калі адзначалася 1400-годзьдзе з дня нараджэньня сьвятога Бэнэдыкта, зьявілася новая вэрсія Крыжа[2], якая нязначна адрозьніваецца ад апісаньня, пададзенага ў брэвэ папы Бэнэдыкта XIV[3].
Так, на авэрсе зьявіўся келіх са зьмяёй, якая зь яго выпаўзае, пад кнігаю — воран побач з боханам хлеба, а за сьвятым Бэнэдыктам — штосьці накшталт алтара. Новыя элемэнты сымбалізуюць матывы з жыцьця сьвятога. Вакол выяваў зьмешчаны надпіс на лацінскай мове: Eius in obitu nostro praesentia muniamur (Няхай яго прысутнасьць абараняе нас у хвіліну адыходу (сьмерці))[4].
Рэвэрс быў графічна перапрацаваны з захаваньнем усіх скарачэньняў. Толькі манаграма Езуса IHS была заменена лацінскім словам PAX — «супакой», што зьяўляецца разам з заклікам Ora et labora — «Маліся і працуй» — адным з дэвізаў ордэна бэнэдыктынаў. Такую замену тлумачаць тым, што ў тэксьце экзарцызму няма непасрэднага звароту да Хрыста, з-за чаго Яго манаграма абавязкова павінна была б прысутнічаць на Крыжы сьвятога Бэнэдыкта.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The Medal or Cross of St Benedict, liturgialatina.org
- ^ „Święty Benedykt”, o. Paweł Szczaniecki, 1987
- ^ Medalik Krzyż św. Benedykta: Wątpliwości odnośnie nowego wzoru, blogspot.com
- ^ „Medalik świętego Benedykta”, Szymon Hiżycki OSB, TYNIEC Wydawnictwo Benedyktynów, Kraków 2003
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Крыж Сьвятога Бэнэдыкта, Каталіцкія мэдалікі. Клясыфікацыя і апісаньне
- Крыж святога Бэнэдыкта абараняе ад сатаны і ўсялякага зла, Паводле: The Medal or Cross of S. Benedict, its origin, meaning, and privileges, by Dom P. Guéranger / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
- Historia i znaczenie medalika św. Benedykta — O. Opat Szymon Hiżycki OSB
- IHS czy PAX? Przypomnienie w sprawie medalika św. Benedykta– Opactwo Benedyktynów w Tyńcu
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|