Крыгскамісар
Крыгскамісар — катэгорыя пасадаў вайсковых службоўцаў у арміі Расейскай імпэрыі. Займаліся забесьпячэньнем войскаў, упраўленьнем і ўстановамі грашыма, абмундзіраваньнем, рыштункам, ручной зброяй, абозным і лягерным рыштункам, шпіталямі і інш. Званьне гэта ўсталявана Пятром I у 1711 г. рэгламэнтам Крыгскамісарыята і праіснавала да 1864 г.
Пасады крыгскамісараў:
- Генэрал-крыгскамісар (начальнік камісарыяцкага дэпартамэнта, службовая асоба III катэгорыі).
- Обер-штэр-крыгскамісар (службовая асоба IV катэгорыі).
- Штэр-крыгскамісар (службовая асоба V катэгорыі).
- Обэр-крыгскамісар (службовая асоба VI катэгорыі).
- Крыгскамісар (службовая асоба VII катэгорыі).
Гэта — накід артыкула па гісторыі Расеі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |