Конкурс песьні Эўрабачаньне-1964

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1964» стаў 9-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 21 сакавіка 1964 году ў Капэнгагене, сталіцы Даніі, у канцэртнай залі «Тыволі». Швэцыя не змагла прыняць удзел у конкурсе з-за страйку артыстаў, але лік яго ўдзельнікаў застаўся роўным 16, бо да іх ліку далучылася Партугалія. Італія абагнала сваіх супернікаў зь песьняй «Non ho l'étà», выкананай 16-гадовай Джыльёлай Чынквэці, якая атрымала 60% ад магчымага максымуму пунктаў, што застаецца рэкорднай сумай да цяперашняга часу. Упершыню адну з краін прадстаўляў выканаўца неэўрапейскага паходжаньня (галяндка Анэка Гронлах мела інданэзійскія карані).

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1964
Дата 21 сакавіка
Вядоўцы Лота Вэвэр
Тэлеканал гаспадароў DR
Месца Капэнгаген, Данія
Пераможная песьня «Non ho l'étà» (Італія)
Сыстэма галасаваньня глядзіце частку «Зьмены ў правілах»
Колькасьць краін 16
Дэбют Партугалія
Сыход Швэцыя
Нуль ачкоў ФРН
Партугалія
Швайцарыя
Югаславія
1963        1965

Зьмены ў правілах рэдагаваць

Ізноў была зьменена сыстэма галасаваньня, лік сяброў журы ў кожнай краіне быў зноў скарочаны да 10 чалавек, якія разьмяркоўвалі 9 ачкоў. Песьня з найбольшай колькасьцю галасоў атрымлівала ад дадзенай краіны 5 ачкоў, з другім вынікам — 3 ачкі, і трэцяя — 1 ачко. У выпадку калі б адна песьня атрымала ўсе галасы, гэта песьня атрымлівала б 9 ачкоў, а калі толькі 2 песьні атрымлівалі галасы, першай уручалася 6 ачкоў, а другой — 3. Калі 3 і больш песьні атрымлівалі галасы, то першай давалася 5 ачкоў, другой — 3 і трэцяй — 1 ачко.

Скандал рэдагаваць

Падчас конкурсу на сцэну выскачыў чалавек з плякатам «Байкот Франку і Салазару», які пратэставаў супраць удзелу ў канцэртнай праграме прадстаўнікоў Гішпаніі і Партугаліі, дзе кіравалі дадзеныя дыктатары.

Вынікі рэдагаваць

 

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
12   Італія Джыльёла Чынквэці Non ho l'étà 49 1
8   Вялікабрытанія Matt Monro I love the little things 17 2
10   Манака Romuald Où sont-elles passées? 15 3
7   Францыя Rachel Le chant de Mallory 14 4
1   Люксэмбург Hugues Aufray Dès que le printemps revient 14 4
6   Аўстрыя Уда Юргенс Warum nur, warum? 11 6
5   Фінляндыя Lasse Mårtenson Laiskotellen 9 7
3   Нарвэгія Arne Bendiksen Spiral 6 8
4   Данія Bjørn Tidmand Sangen om dig 4 9
15   Бэльгія Robert Cogoi Près de ma rivière 2 10
2   Нідэрлянды Анэка Гронлах Jij bent mijn leven 2 10
16   Гішпанія Tim, Nelly and Tony Caracola 1 12
14   Швайцарыя Anita Traversi I miei pensieri 0 13
9   ФРН Nora Nova Man gewöhnt sich so schnell an das Schöne 0 13
11   Партугалія António Calvário Oração 0 13
13   Югаславія Sabahudin Kurt Zivot je sklopio krug 0 13

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Конкурс песьні Эўрабачаньне-1964сховішча мультымэдыйных матэрыялаў