Кодэкс фітасацыялягічнай намэнклятуры

Кодэкс фітасацыялягічнай намэнклятуры — дакумэнт, які вызначае парадак вылучэньня новых сынтаксонаў, канструяваньне іх назваў, іх зьмяненьне і скасаваньне. Мэта Кодэксу — ахова прыярытэтных правоў навукоўцаў, якія ўпершыню апісалі той або іншы сынтаксон, строгія правілы канструяваньня назваў і патрабаваньне абавязковага дакумэнтаваньня апісваемых сынтаксонаў фітасацыялягічнымі табліцамі (гэта значыць табліцамі поўных геабатанічных апісаньняў). Сынтаксон, апісаны ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Кодэксу, валодае валіднасьцю, г. зн., законнасьцю, і прызнаецца ўсімі фітацэнолягамі. Упершыню апублікаваны ў 1976 годзе. На расейскай мове — у 1988 годзе.

Глядзіце таксамаРэдагаваць