Кніга Юдыт (Скарына)

Кніга ЮдытКниги Иудифъ вдовици») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 9 лютага 1519 году.

Кніга Юдыт
Тытульная старонка з гравюрай
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1]
Публікацыя: 9 лютага 1519
Колькасьць старонак: 26 аркушаў

Зьмест кнігі

рэдагаваць

На тытульным аркушы зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докъторомъ Франциском Скориною изъ славнаго града Полоцька напредъ Богу ко чти и людемъ посполитым к научению»), а на адвароце — прадмова, у якой Скарына коратка выкладае гісторыю Асырыйскай, Бабілёнскай і Пэрсыдзкай дзяржаваў, а таксама абставіны патрыятычнага ўчынку Юдыты. Напрыканцы прамовы асьветнік указвае, што першапачаткова кніга была напісана на халдзейскай мове. На 3-26 аркушах выдадзены тэкст 16 разьдзелаў кнігі Юдыт, на апошнім аркушы — кароткае пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

рэдагаваць
 
Застаўка да праскага выданьня «Юдыт»

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 26 аркушаў (адваротны бок апошняга аркуша — пусты), якія сабраны ў 3 сшыткі. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнім баку аркуша ўверсе зьлева. Выданьне ўпрыгожана ілюстрацыяй «Юдыт і Алаферн» (тытульны ліст), застаўкай і 19 ініцыяламі. У некаторых экзэмплярах гравюра размалявана. Застаўка зьмешчана перад асноўным тэкстам, на ёй выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца і сырэн з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх праскіх выданьнях. Віньетка завяршае тэкст прадмовы. Канцоўка завяршае пасьляслоўе да першых 9 разьдзелаў кнігі на аркушы 17. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмовы і пасьляслоўя.

Захавалася 9 асобнікаў выданьня.

  1. ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210

Літаратура

рэдагаваць