Кніга Эстэр (Скарына)

кніга Францішка Скарыны

Кні́га Эстэ́рКнига Есъферъ еже от евреи называютъся Мъгиля») — недатаванае праскае выданьне Скарыны, якое было надрукаванае каля 1519 году.

Кніга Эстэр
«Эстэр перад Асвэрам». Гравюра з «Кнігі Астэр». Выданьне Францішка Скарыны. 1517-19.
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1]
Публікацыя: к. 1519
Колькасьць старонак: 26 аркушаў

Зьмест кнігі

рэдагаваць

На тытульным лісьце зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполне выложены доктором Франциском Скориною с Полоцька града славного»), а на адвароце — прадмова: «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книги Есъфера царици». На 3—17 аркушах выдадзены тэкст першых 9 разьдзелаў кнігі Эстэр, на 17 аркушы — кароткае пасьляслоўе. Аркуш 18 уяўляе сабой шмуцтытул, на якім адноўлена гравюра першага аркуша, а таксама дададзена: «Сие же речи нижей положеные написаны суть во книгахъ греческаго и латинъскаго языка выкладу посполитого. И абы не было уменъшено в руском языку, положилъ есмъ яко в тых писмахъ все зуполне». Далей на аркушах 18—25 зьмешчаны тэкст астатніх разьдзелаў (з 10 па 16-ы), а напрыканцы — кароткае пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

рэдагаваць

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 26 аркушаў (адваротны бок апошняга аркуша — пусты), якія сабраны ў тры сшыткі. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнем баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана 2 аднольнавымі ілюстрацыямі «Эстэр перад Асьверам» (тытульны ліст і 18 аркуш), 2 застаўкамі і 20 ініцыяламі. Вялікая застаўка зьмешчана перад асноўным тэкстам, на ёй намаляваны шчыт з зацьменьнем сонца і сірэн з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх праскіх выданьнях. Малая застаўка знаходзіцца перад пасьляслоўем на аркушы 26. Канцоўка завяршае пасьляслоўе да першых 9 разьдзелаў кнігі на аркушы 17. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмоў і пасьляслоўяў.

Захавалася 9 асобнікаў выданьня, зь іх 4 поўныя.

  1. ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210

Літаратура

рэдагаваць