Кніга Судзьдзяў (Скарына)

Кніга СудзьдзяўКнига судей еже от еврей называются Шофътимъ») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 15 сьнежня 1519 году.

Кніга Судзьдзяў
Тытульная старонка з гравюрай
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1]
Публікацыя: 1519
Колькасьць старонак: 48 аркушаў

Зьмест кнігі

рэдагаваць

На тытульным лісьце зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполъне выложены на русъкий языкъ доктором Франъциском Скориною из славнаго града Полоцка Богу ко чти и людем посполитым к науце починаются»). На першым аркушы прадмова: «Предославие доктора Франъциска Скорины с Полоцька в книги судей Израилевых». На 4—47 аркушах выдадзены тэкст усіх 21 разьдзелаў кнігі Судзьдзяў, на апошнім аркушы — кароткае пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

рэдагаваць

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 48 аркушаў, якія сабраны ў 6 сшыткаў (на восем аркушаў у сшытку). Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнем баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана ілюстрацыяй «Самсон і леў» (тытульны ліст, на выяве Самсон раскрывае пашчу ільву), 2 застаўкамі, канцоўкай і 24 ініцыяламі. Застаўка зьмешчана перад асноўным тэкстам, на ёй выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца і сырэны з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 другіх праскіх выданьнях. Другая малая застаўка зьмешчана перад пасьляслоўем на 48 аркушы. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмовы і пасьляслоўя.

Захавалася 11 экзэмпляраў выданьня, зь іх 4 поўныя.

  1. ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210

Літаратура

рэдагаваць