Кні́га РутКнига о Руфееже была баба Іосеова отца царя Давидова») — недатаванае праскае выданьне Скарыны, якое было выдадзена каля 1519 году.

Кніга Рут
«Жніво». Тытульны ліст «Кнігі Руф». Гравюра на дрэве.
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1]
Публікацыя: к. 1519
Колькасьць старонак: 8 аркушаў

Зьмест кнігі

рэдагаваць

На тытульным лісьце зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполне выложена доктором Франциском Скориною изъ славнаго града Полоцька»), а на адвароце — прадмова: «Сказание доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книги Руф прабабы Давидовы». На 2-8 аркушах выдадзены тэкст 4 разьдзелаў кнігі, на апошнім аркушы — кароткае пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

рэдагаваць

Кніга выдадзеная на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 8 аркушаў, якія сабраны ў адзін сшытак. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданіне ўпрыгожана ілюстрацыяй «Рут у полі» (тытульны ліст), застаўкай і 7 ініцыяламі. Застаўка зьмешчана перад асноўным тэкстам, на ёй выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца і сырэн з рыбінымі хвастамі; такая ж застаўка маецца ў яшчэ 7 іншых праскіх выданьнях. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмовы і пасьляслоўя.

Захавалася 8 асобнікаў выданьня.

  1. ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210

Літаратура

рэдагаваць