Кніга Ісуса Навіна (Скарына)

Кніга Ісуса НавінаКниги Ісуса Навина еже от евреи называются Егошуа бин нунъ») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 20 сьнежня 1518 году.

Кніга Ісуса Навіна
Гравюра «Пераход цераз Іардан» на тытульным аркушы
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1]
Публікацыя: 20 сьнежня 1518
Колькасьць старонак: 48 аркушаў

Зьмест кнігі

рэдагаваць

Выданьне пачынаецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною изъ славнаго града Полоцька…»). На першым аркушы даецца «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька в книги Исуса сына Навина», пасьля друкуецца асноўны тэкст кнігі, а на апошнім аркушы — пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

рэдагаваць
 
Застаўка «Русалкі»

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 48 аркушаў, якія сабраны ў 6 сшыткаў. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана тытульнай гравюрай «Пераход цераз Іардан», застаўкай і 27 ініцыяламі. На застаўцы выявы сырэн з рыбінымі хвастамі і гербавым шчытом «зацьменьня сонца».

Захавалася 10 асобнікаў кнігі Ісуна Навіна, зь іх толькі адзін поўны.

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кніга Ісуса Навіна (Скарына)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў