Клубкаватая маланка
Мала́нка клубкава́тая — зьява надвор’я, якая ўзьнікае ў выглядзе згустка сьвятла гарачага газу і зьяўляецца пры навальніцах. Прырода клубкаватай маланкі пакуль дасканала не вывучана, зараз вывучэньне знаходзіцца ў актыўнай стадыі. Існуе каля 200 тэорыяў, якія тлумачаць зьяву прыроды, аднак ніводная зь іх не атрымала абсалютнага вызнаньня сярод навукоўцаў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Ball_lightning.jpg/220px-Ball_lightning.jpg)