Келіх кола — беларускі застольны кант 1617 стагодзьдзяў, уваходзіць у альбом Келіх кола гурта Стары Ольса. Словы нязначна апрацаваныя Зьмітром Сасноўскім.

1. Гой-гой сядзем ў кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма
Пра усё забудзем
Хай нам добра будзе

2. Гой-гой чаго бавіш — келіх ставіш
Хочаш піці — папрасіці
Хмель-піва нап'емся
Потым разьбярэмся

3. Гой-гой вайна рыхла покуль сьціхла
Распачаці сьвяткаваці
Келіх пенна піва
Піва яно жыва

4. Гой-гой ад суседа няхай беда
Выпі ныне — хвора згіне
Ліся піва ныне
Ў шчасьлівай гадзіне

5. Гой-гой сядзем ў кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма
Пра усё забудзем
Хай нам добра будзе

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць