Катастрофа MD-500 пад Менскам

Катастрофа MD-500 пад Менскам — авіякатастрофа нямецкага гелікоптэра, якая адбылася 8 жніўня 2010 году на адкрытым Кубку СНД па верталётным спорце на аэрадроме Баравая пад Менскам[1].

Катастрофа гелікоптэра MD-500 пад Менскам
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 8 жніўня 2010 г.
Характар Падзеньне на зямлю
Месца катастрофы аэрадром Баравая, Менск
Паветранае судна
Мадэль самалёта гелікоптэр MD-500
Экіпаж 1
Загінулі 1

Абставіны

рэдагаваць

Гелікоптэр MD-500 упаў на зямлю падчас выкананьня фігуры вышэйшага пілатажу «мёртвая пятля»[2]. На зямле крылатая машына загарэлася, але была патушана пажарнымі разьлікамі.

Верталёт

рэдагаваць

Гелікоптэр Hughes-500 (пазьней пад назвай MD-500) — паходзіць зь сямейства лёгкіх шматмэтавых гелікоптэраў цывільнай і вайсковай авіяцыі, распрацаваны кампаніяй Hughes Helicopters, ЗША.

MD-500 — гэта цывільная вэрсія OH-6 «Кейюз», які перамог на конкурсе войска ЗША на новы гелікоптэр назіраньня. Вайсковыя варыянты MD-500 маюць назву «Defender» (па-беларуску: абаронца).

Загінуў нямецкі пілёт 74-гадовы Гюнтэр Цімер — прызнаны ас у малой авіяцыі. Ён быў адным зь нешматлікіх пілётаў у сьвеце, які выконваў на гелікоптэры фігуру вышэйшага пілятажу «мёртвая пятля»[2].

На спаборніцтвах прысутнічала жонка пілёта.