Катастрофа Ан-12 пад Іркуцкам (2021)
Катастрофа Ан-12 пад Іркуцкам — авіякатастрофа, якая адбылася 3 лістапада 2021 году ў Расеі.
Катастрофа Ан-12 пад Іркуцкам | |
Ан-12 EW-518TI | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 3 лістапада 2021 г. |
Характар | падзеньне на зямлю |
Месца катастрофы |
прыгарад Іркуцку 52°16′29″ пн. ш. 104°27′08″ у. д. / 52.274747° пн. ш. 104.452093° у. д. |
Пункт вылету | Кэпэрвеем |
Пункт прызначэньня | Іркуцк |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | Ан-12БК |
Бартавы нумар | EW-518TI |
Пасажыры | 5 |
Экіпаж | 4 |
Загінулі | 9 |
Выжылі | 0 |
Абставіны
рэдагавацьТранспартны самалёт Ан-12БК беларускай авіякампаніі «Гродна», які зьдзяйсьняў грузавы рэйс Якуцк — Іркуцк, выконваючы заход на пасадку, сышоў на другі круг і зьнік з радараў а 14:45 па менскім часе. Ён упаў у раёне вёскі Піваварыхі за 7 км ад Іркуцку. Пры падзеньні Ан-12 загарэўся. Ад пачатку было абвешчана аб сьмерці 7 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёта. [1]. 4 лістапада зьявілася інфармацыя пра тое, што на борце было 9 чалавек і яны ўсе загінулі[2].
Самалёт
рэдагавацьПаветранае судна эксплюатавала беларуская авіякампанія «Гродна».
Самалёт Ан-12БК быў выраблены на Ташкенцкім мэханічным заводзе. Ён пачаў палёты ў 1968 годзе ў ВПС СССР, а пасьля 1991 году - у ВПС РФ. З 2003 лётаў у армянскай авіякампаніі Air Armenia[3]. Праз 11 гадоў, у 2014 годзе перайшоў у таджыкскую Asia Airways[3], адкуль праз 2 гады адправіўся ў авіякампанію «Гродна», і пралятаў там 2 гады і 11 месяцаў да дня катастрофы. На момант катастрофы самалёту было 53 гады[4].
Ахвяры
рэдагавацьЗагінулі ўсе 5 чальцоў экіпажу і 4 пасажыры. Трое зь іх былі грамадзянамі Беларусі.
- Экіпаж
- камандзір Аляксандар Ягораў (Расея)
- другі пілёт Алег Шчучко (Украіна)
- штурман Андрэй Сяргееў (Беларусь)
- бортмэханік Юры Кропалеў (Расея)
- авіятэхнік Максім Карпук (Беларусь)
- Пасажыры, што суправаджалі груз
- інжынэр Аляксандар Чупрыненка (Украіна)
- інжынэр Дзьмітрый Гармоненка (Беларусь)
- службовы пасажыр — Юрый Валодзін (Расея)
- службовы пасажыр — Алег Вішнёў (Расея)
Наступствы
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Пад Іркуцкам разьбіўся грузавы самалёт беларускай авіякампаніі «Гродна», Радыё Свабода, 3 лістапада 2021
- ^ На борце Ан-12, які разьбіўся пад Іркуцкам, было 9 чалавек, Радыё Свабода, 4-11-2021
- ^ а б Партал аўтарскіх авіяфатаздымкаў Расеі
- ^ Разбившийся по Иркутском Ан-12 эксплуатировался более 53 лет.