Каталіцтва ў Сэрбіі

Каталіцкая Царква ў Сэрбіі зьяўляецца часткаю Паўсюднай (Сусьветнай) каталіцкай царквы, якую ўзначальвае Рымскі архірэй. Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2011 году, колькасьць каталікоў у Сэрбіі складае 356 957 чалавек, то бок ня больш за 5% насельніцтва. Рыма-каталікі, што жывуць у Сэрбіі, пераважна сканцэнтраваныя ў некалькіх адміністрацыйных адзінках на поўначы Ваяводзіны й належаць да нацыянальных меншасьцяў (напрыклад, зьяўляюцца этнічнымі вугорцамі ці харватамі).

Адміністрацыйны падзел Рымска-каталіцкага касьцёлу ў Сэрбіі

     Бялградзкая архідыяцэзія

     Субаціцкая дыяцэзія

     Зрэнянінская дыяцэзія

     Срэмская дыяцэзія

     Прызрэнская апостальская адміністратура

Герархія ды адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Рымска-каталіцкая царква ў межах Сэрбіі складаецца з адное архідыяцэзіі, трох дыяцэзіяў ды адное апостальскае адміністратуры.

Назва (Арцы)біскуп Дата заснаваньня Катэдра Спасылка
Бялградзкая архідыяцэзія
Beogradska nadbiskupija
Станіслаў Хочэвар 1914 Катэдра Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Белградзе
Конкатэдра Хрыста Цара ў Белградзе
[1]
Субаціцкая архідыяцэзія
Subotička biskupija
Янаш Пэнзэш 1923 Катэдра сьвятой Тэрэзы Авільскай у Субоціцы [2]
Зрэнянінская дыяцэзія
Zrenjaninska biskupija
Ласла Нэмэт 1923 Катэдра сьвятога Яна Непамуцкага ў Зрэняніне [3]
Срэмская дыяцэзія
Srijemska biskupija
Дзюра Гашпаравіч 2008 Базыліка сьвятога Зьмітра ў Срэмскай Мітравіцы [4]
Прызрэнская апостальская адміністратура
Apostolska administratura u Prizrenu
Додэ Гергі 2000 Катэдра Маці Божай Нястомнай Дапамогі [5]

Апроч гэтых структураў, у 2002 годзе быў заснаваны Грэка-каталіцкі апостальскі экзархат Сэрбіі й Чарнагорыі. У 2013 годзе юрысдыкцыя гэтага экзархату абмежаваная тэрыторыяю Сэрбіі.[1]

Срэмская дыяцэзія ёсьць суфраганнаю (адміністрацыйна падпарадкоўваецца) дзякаўска-осіецкай архідыяцэзіі ў Харватыі. Рыма-каталікі на тэрыторыі Косава (дзе ў 2008 годзе была створаная часткова прызнаная незалежная ад Сэрбіі дзяржава) з 2000 году належаць да Прызрэнскай апостальскай адміністратуры[2], юрысдыкцыя якое пашыраецца таксама на частку этнічных альбанцаў паўднёвай Сэрбіі.

Статыстыка

рэдагаваць
Колькасьць каталікоў у Сэрбіі
Перапіс 1921.[3] Перапіс 1991. Перапіс 2002. Перапіс 2011.
Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць % Колькасьць %
Каталікі 751 429 17,16 496 226 6,4 410 976 5,48 356 957 4,97
Насельніцтва цалкам 4 378 595 100 7 759 571 100 7 498 001 100 7 186 862 100

Біскупская канфэрэнцыя сьвятых Кірылы й Мятода

рэдагаваць

Міжнародная канфэрэнцыя біскупаў сьв. Кірылы й Мятода — міжнародная канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў, якая аб’ядноўвае Сэрбію, Косава, Чарнагорыю й Македонію. Каталіцкія біскупы з гэтых чатырох краінаў зьяўляюцца сталымі чальцамі Канфэрэнцыі. Два біскупы — чальцы Канфэрэнцыі Кірыла й Мятода зьяўляюцца апостальскімі экзархамі для каталікоў бізантыйскага абраду. Паводле зьвестак на 2012 год Канфэрэнцыю ўзначальвае арцыбіскуп барскі Зэф Гашы. Канфэрэнцыя сьв. Кірылы й Мятода зьяўляецца чальцом Эўрапейскай рады біскупскіх канфэрэнцыяў.

  1. ^ INTERNATIONAL BISHOPS' CONFERENCE OF ST. CYRIL AND METHODIUS: APOSTOLIC EXARCHATE OF SERBIA AND MONTENEGRO (BYZANTINE)
  2. ^ INTERNATIONAL BISHOPS' CONFERENCE OF ST. CYRIL AND METHODIUS: APOSTOLIC ADMINISTRATION OF PRIZREN
  3. ^ http://www.rastko.rs/istorija/srbi-balkan/sradovanovic-demography.html

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць