Каспар Валадкевіч

беларускі каталіцкі сьвятар

Каспар Валадкевіч (8 лютага 1891, в. Слабада, Віленскі павет — 1970) — каталіцкі сьвятар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 стагодзьдзя.

Каспар Валадкевіч
Дата нараджэньня 8 лютага 1891(1891-02-08)
Дата сьмерці 1970
Занятак сьвятар

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Паходзіў зь сялянскай сям’і: бацькі — Восіп і Іаанна (з дому Тышкевічаў) Валадкевічы. Скончыў гарадзкую 3-клясную навучальню ў Ашмянах (1909). Па выніках іспытаў у лістападзе 1911 атрымаў пасьведчаньне на званьне аптэкарскага вучня ў навучальнай акрузе Пецярбурга.

З 1912 г. вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Пасьля яе заканчэньня ў 1920 г. пасьвячоны ў сьвятары. Душпастырскую дзейнасьць распачаў на пасадзе вікарыя ў Саколцы. У 1921—1928 гг. — пробашч у парафіі Маева.

Прыхільнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Выступаў за беларусізацыю нацыянальна-рэлігійнага жыцьця ў міжваеннае дваццацігодзьдзе на заходнебеларускіх абшарах. Прамаўляў казаньні на беларускай мове. Сярод парафіян, дарослых і моладзі распаўсюджваў беларускія сьвецкія і рэлігійныя выданьні. На пачатку ліпеня 1921 быў абвінавачаны польскімі ўладамі ў антыдзяржаўнай дзейнасьці паводле артыкулаў 129 і 130 Крымінальнага кодэксу Польскай Рэспублікі. Сьледзтва па яго справе, якое вяла пракуратура Акруговага суду ў Вільні, скончылася 26.10.1923 апраўданьнем.

У 1929—1933 гг. працягваў выконваць сьвятарскія абавязкі ў Малой Бераставіцы. З 1934 г. — на пасадзе пробашча ў мясцовасьці Квасоўка каля Гародні. У перадваенныя гады служыў у парафіі Анжадаў. Памёр у 1970 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Слоўнік Маракова
  • LMABRS, ф. 318, каталёг «B»;
  • LCVA, ф. 131, воп. 2, спр. 71;
  • Directorium… Vilnensi;
  • Catalogus… Vilnensis; Spis kościołów, 1973; 1979.